Памёр акадэмік Аляксандр Сукала
Пра смерць галоўнага пазаштатнага дзіцячага нефролага Міністэрства аховы здароўя, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Сукалы стала вядома ў аўторак.

Акадэмік быў адным з арганізатараў Цэнтра дзіцячага гемадыялізу, навуковым кіраўніком Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай нефралогіі і нырачнай замяшчальнай тэрапіі.
Пахаваюць Аляксандра Сукалу на Усходніх могілках Менска. Развітанне з акадэмікам адбудзецца 5 траўня ў 11.00 у Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (па.Незалежнасці, 66).