У Пінску пагоршылася экалагічная сітуацыя
Радыяцыйна-экалагічны маніторынг паказаў, што сёлета ў Пінску на 32% павялічылася ўтрыманне ў паветры дыяксід азоту – гэта небяспечны газ, які з’яўляецца пры спальванні паліва.

Назіраецца вялікая канцэнтрацыя пылу. Пад увагай знаходзіцца ўзровень свінца і бензапірэна, паведамляе Белгідрамет.
Як ацэньваюць якасць паветра самі жыхары Пінска, пацікавіўся наш карэспандэнт:
– Вельмі цяжкі водар. Напэўна з-за шматлікіх вытворчасцяў. У мяне алергія амаль што на ўсё.
– Газы гэтыя. Машыны ездзяць, загазаванасць.
– Не заўсёды добры. Нейкі завод штосьці вырабляе, бываюць і туманы нейкія незразумелыя. Ніхто нам не тлумачыць, што гэта такое.
– Машына прайшла, можа быць большая загазаванасць.
Цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя накіраваў на буйныя прадпрыемствы Пінска папярэджанні. У іх гаворыцца, што выкіды шкодных рэчываў у паветра могуць рэзка павялічвацца пры неспрыяльным надвор’і. Таму трэба гэта перадухіліць.
Беларускае Радыё Рацыя