У Беларусі будуць прымушаць ўшаноўваць дзяржсімвалы?
У Беларусі збіраюцца ўвесці рытуалы ўшанавання дзяржаўных сімвалаў на ўсіх узроўнях адукацыі, заявіў кіраўнік міністэрства адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.

Іванец паведаміў, што Мінадукацыі збіраецца праводзіць рытуалы ўшанавання дзяржсімвалаў, пачынаючы ад дзіцячага садка і заканчваючы ўніверсітэтам, установамі даадукацыі.
„Гэта нашы сімвалы, гэта аснова нашай дзяржаўнасці. Сёння нашы маладыя людзі шануюць, разумеюць, што гэта сапраўды нашы сцяг, герб, з упэўненасцю глядзяць у будучыню”.