Леанід Спаткай: У Расеі няма сродкаў на мабілізацыю



Чаму на вайсковым парадзе ў Маскве 9 траўня кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін не абвясціў мабілізацыю ў войска?

Тлумачыць аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай:

– Не мог Пуцін 9 траўня, ні пазней, абвясціць гэтую мабілізацыю. У Расеі няма сродкаў для правядзення вось гэтых мерапрыемстваў. Трэба жаўнераў прызваць у войска. Гэтых жаўнераў трэба апрануць, абуць і карміць таксама, выдаць ім зброю. Правесці мерапрыемствы па заладжванню. Лічыцца, каб адзін вайсковец паўнавартасна быў у шыхце на фронце, на яго павінна працаваць у тылу дванаццаць чалавек,  а вось гэтых дванаццаці чалавек у Расеі на аднаго вайскоўца, калі абвясціць мабілізацыю, не будзе.   

Вайсковыя эксперты ва ўсім свеце шмат чаго прадказвалі менавіта на гэтую дату, ад абвяшчэння Расеяй паўнавартаснай вайны Украіне да ракетнага ўдару па крымскім мосце. Але нічога з гэтага не стала рэальнасцю.     

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя