У Слоніме пабудуюць новае інфекцыйнае аддзяленне
У Слоніме ў бліжэйшыя два гады пабудуюць новае інфекцыйнае аддзяленне Слонімскай раённай лякарні.

Пра гэта вёў размову старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік на адным з рабочых візітаў у горад над Шчарай, дзе разглядалася пытанне ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Слонімскай ЦРБ.
Сапраўды, інфекцыйнае аддзяленне Слонімскай ЦРБ знаходзіцца ў жахлівым становішчы. Не адно дзесяцігоддзе яго планавалі адрамантаваць, ажыццявіць капітальны рамонт, але нічога так і не атрымалася. А ў сувязі з каронавірусам, аддзяленне прымала хворых не толькі са Слонімскага раёна, але і з Дзятлаўскага і Зэльвенскага. Менавіта каронавірус прыспешыў пабудаваць новы сучасны інфекцыйны корпус, які, сапраўды, патрэбны ў Слоніме.
Распрацоўка праектнай дакументацыі інфекцыйнага аддзяленне пачнецца ў самы бліжэйшы час.
Беларускае Радыё Рацыя