Дэпутат Савіных заявіў пра неабходнасць «неадкладнай капітуляцыі» Украіны і «новых выбараў»



Адзіным рашэннем ваеннага канфлікту ва Украіне можа стаць «толькі неадкладная капітуляцыя ўкраінскіх улад без якіх-небудзь папярэдніх умоў». Такую заяву зрабіў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Андрэй Савіных.

11 траўня ён удзельнічаў у анлайн-мерапрыемстве Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Прапанаваную ім Кіеву капітуляцыю Савіных назваў «вырашальным крокам для выратавання жыццяў грамадзян Украіны», які «дазволіць Расеі дапамагчы правесці дэнацыфікацыю Украіны, аказаць дапамогу ў правядзенні новых выбараў, для назірання за якімі будзе запрошана і ПА АБСЕ, і іншыя міжнародныя назіральнікі».

24 лютага Расея пачала вайну супраць Украіны. Улады ў Менску адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяннях на баку РФ, у той жа час беларуская тэрыторыя з пачатку ўварвання выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя

Array