Дапамога людзям усё гэтак жа патрэбная
Вайна яшчэ не завяршылася, расслабляцца рана. Дапамога людзям усё гэтак жа патрэбная, цяпер, магчыма, нават і яшчэ больш. Неабходна неяк даставіць гуманітарную падтрымку па зруйнаваных украінскіх дарогах, але як?
Такія думкі, здаецца, у фармаце нон-стоп круцяцца ў галовах Гасцей Рацыі – прадстаўніц Фонду “Żyvi” Алены і Вольгі, з якімі размаўляла наш карэспандэнт Марына Савіцкая.

РР: Больш за 2 месяцы мінула з пачатку вайны. Зараз тыя людзі, якія прыходзяць да вас… Што вы бачыце па іх?
Прадстаўніцы Фонду “Żyvi”: Людзі ўжо лепш сябе адчуваюць у параўнанні з тым, як было першыя 3-4 тыдні. Яны крыху адаптаваліся, ахоўная рэакцыя псіхікі працуе добра. Калі першы тыдзень даводзілася людзей падхопліваць, панічныя атакі – верталёт, які ляціць над горадам, іх гэта вельмі палохала, нейкі рух іншых людзей. Зараз гэта неяк лепш, можна сказаць, людзі сталі мацнейшымі.
– Яны спалоханыя, як і заўсёды, і больш клапоцяцца пра тое, што калі яны прыязджаюць, не ведаюць, што рабіць і спадзяюцца, што яны хутка вернуцца дадому. І нават зараз яны вяртаюцца. Па дадзеных польскіх уладаў, кожны дзень праз мяжу пераходзяць па 18 тысяч украінцаў, якія вяртаюцца дадому. Таму што тут яны не могуць жыць і не могуць уладкавацца, знайсці працу і жыллё і спадзяюцца неяк працягваць жыць там. Мы таксама разумеем, што яны тым самым толькі перашкаджаюць тым, хто працягвае выратоўваць краіну, і яны перашкаджаюць самі сабе. Невядома, ці будзе іх дом цэлы, калі яны вернуцца, і што яны будуць з гэтым рабіць.
Дастаўляць дапамогу ва Украіну з кожным днём усё цяжэй і цяжэй, таму што стан дарог пакідае жадаць лепшага.
РР: Якія ў вас сёння галоўныя накірункі дапамогі?
Прадстаўніцы Фонду “Żyvi”: Калі казаць менавіта пра Варшаву, да нас могуць звярнуцца па адзенне, па абутак, пасцельную бялізну, прадметы побыту. Зараз вялікая праблема ў тым, што мала ежы, яна прыязджае, але разбіраецца вельмі хутка. І сродкаў асабістай гігіены не хапае па адной такой прычыне, што нас у сярэднім у дзень наведвае ад 100 да 150 сем’яў. І кожнага, на жаль, як бы не хацелі, забяспечыць мы не можам, нават з умовай таго, што ў нас ёсць абмежаванні па ежы і сродках гігіены, мы іх выдаем аднаразова, таму што больш забяспечваць мы, на жаль, не ў стане. Мы малады фонд, так, мы працуем шмат і эфектыўна, але ў нас няма ніякага фінансавання, акрамя як людзей, як з дыяспар, так і ўкраінцы, і беларусы, якія тут, рэпрэсаваныя, дапамагаюць фінансава, колькі могуць падтрымліваюць. І мы стараемся забяспечваць, але на ўсё не хапае, на жаль, сродкаў.
– А да таго ж усё ж прыярытэтам мы ставім дапамогу, якую мы возім на тэрыторыю Украіны, таму што там у бункерах і некаторых рэгіёнах атрымаць ежу і самую простую медыцыну – парацэтамол і лейкапластыры, бінты і г.д. – куды цяжэй, чым гэта зрабіць у Варшаве. У Варшаве ўсё ж такі ўжо працуе вельмі шмат фондаў, шмат арганізацый, якія дапамагаюць тут, на месцы. Усё менш дапамогі едзе менавіта туды, таму што людзі пачынаюць думаць, што ўжо ўсё скончылася, крызіс прайшоў і там ужо лягчэй. Насамрэч не лягчэй і нават, я б сказала, што наадварот – цяжэй, таму што інфраструктурныя аб’екты знішчаюцца кожны дзень.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:




Беларускае Радыё Рацыя