Фестываль сямейнай творчасці пачаўся з “Прымакоў”



У Слонімскім драматычным тэатры пабывалі ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”. А гэта самадзейныя артысты з Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Яны першыя завіталі ў Слонім на рэспубліканскі фестываль, які пачнецца ў суботу, 14 траўня.

Госці з вялікім задавальненнем паглядзелі камедыю па п’есе Янкі Купалы “Прымакі”. Перад спектаклем выступіў дырэктар тэатра Аляксей Ткачоў, які пажадаў удзельнікам фестывалю поспехаў і пажадаў у дні фестывалю добра адпачыць і пазнаёміцца са старажытным горадам Слонімам.

А знаёмства са Слонімам пачалося са славутых купалаўскіх  “Прымакоў”. Госці шчыра прынялі спектакль і адорвалі артыстаў шматлікімі апладысментамі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара