У Пінску сілавікі працягваюць палітычнае паляванне на грамадзян
У Пінску сілавікі працягваюць палітычнае паляванне на грамадзян, якія яшчэ два гады таму, на хвалі пратэстаў, пакінулі ў сеціве антырэжымныя каментары. Літаральна на тыдні пакаралі пінчука за думкі, выказаныя ў сацыяльных сетках у снежні 2020 года.

Праваабаронца Алесь Рамановіч гаворыць, што такі пераслед не прыпыняецца ад моманту прэзідэнцкай кампаніі:
– Працягваецца крымінальны пераслед. І час ад часу ўзнікаюць справы, часцей па 369-ым артыкуле, а гэта менавіта за абразу службовай асобы. Апошняя справа ў Пінску была наогул за 20220 год. У снежні 2020 года чалавек пакінуў каментар у «Аднакласніках». Яго нядаўна судзілі. За месяц да суда яго арыштавала і потым судзілі.
Па словах праваабаронцы, пінчукоў, якія вызнаюць віну – адпускаюць са штрафам на хатнюю хімію, а хто не, таго накіроўваюць у папраўчую ўстанову на тэрмін да двух гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя