Колькасць палітвязняў у Беларусі перавысіла 1200 чалавек
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ сем чалавек, цяпер у Беларусі іх 1 201. Адпаведная сумесная заява апублікаваная на сайце праваабарончага цэнтра «Вясна». Палітвязнямі прызнаныя Яўген Андрэеў, Віталь Мелех, Яўген Люльковіч, Марыя Шагіева, Сяргей Каменеў, Уладзімір Бялоў і Аляксандр Дзям’янцаў. Усе яны былі ці з’яўляюцца фігурантамі крымінальных спраў паводле ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Праваабаронцы запатрабавалі вызваліць усіх палітвязняў, перагледзець палітычна матываваныя справы і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў адносінах да грамадзян краіны. Заяву падпісалі: цэнтр “Вясна”, Беларускі ПЭН, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.