Літва спыніла імпарт газу, нафты і электраэнергіі з Расеі
Літва афіцыйна спыніла імпарт газу, нафты і электраэнергіі з Расеі. Пра гэта паведамляе Мінэнерга краіны. Улады Літвы падпісалі дакумент аб адмове ад расейскіх энерганосьбітаў 20 траўня. Сёння ж рашэнне набыло моц.
«Гэта надзвычай важная веха не толькі на шляху Літвы да энергетычнай незалежнасці. Гэта выказванне нашай салідарнасці з ваюючай Украінай, таму што мы не можам дапусціць, каб нашы грошы фінансаваліся расейскай ваеннай машынай», – заявіў міністр энергетыкі Дайнюс Крэйвіс.
Фота: flagof.ru
Array