Незалежны архіў VEHA працягвае працу над праектам «Людзі Лесу»
Стваральнікі незалежнага архіву VEHA працягваюць працу над сваім ранейшым праектам «Людзі Лесу» — пра ўзаемаадносіны чалавека і дрэваў, жывёлаў, раслінаў. Гэты праект быў распачаты яшчэ напачатку 2022 году. Быў сабраны вялікі корпус фотаздымкаў і матэрыялаў. Але рэпрэсіі, якія абрынуліся на актывістаў культурніцкіх праектаў, ускладнілі працу.
Кажа адна з кіраўніц праеку Леся Пчолка:
-Шчыра кажучы, не вельмі хацела рабіць новы праект. Пачалася рэвалюцыя, і мне падавалася, што трэба размаўляць толькі на тэмы палітычныя. А тэма штодзённасці не такая ўжо і цікавая. А пасля быў 2021 год, і стала ясна, што трэба падымаць пытанні не толькі палітычныя, а пытанні беларускай самастойнасці, незалежнасці ад Расеі, ад іншых культур.
Альбом па выніках працы над тэмай «Людзі Лесу», відавочна, выйдзе ў Польшчы. «Тэма гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды, адлюстраваная ў мностве сямейных архіваў, гэта важная частка нашай візуальнай гісторыі паўсядзённасці,» – кажа Леся Пчолка.


Ранейшыя альбомы незалежнага архіву VEHA.
Беларускае Радыё Рацыя
