Паўла Севярынца ў шклоўскай калоніі пазбавілі працяглага спаткання
Мінулае працяглае спатканне ў палітвязня Паўла Севярынца было ў снежні 2021 году, – паведамляе „Вясна”.

Але ў красавіку адміністрацыя папраўчай калоніі №17 прызнала Севярынца „злосным парушальнікам рэжыму”. Тады яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў. Нядаўна Севярынец паведаміў родным, што яго пазбавілі і працяглага спаткання.
Летась у траўні Паўля Севярынца прысудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, абвінаваціўшы ва “удзеле ў масавых беспарадках”. За кратамі ён знаходзіцца ўжо больш за два гады.