Сяргей Дубавец: З асцярожнасцю стаўлюся да чутак пра «спіс 33-х», але працаваць у Беларусі складана
Тэлеграм-канал by_culture са спасылкай на крыніцу паведаміў, што ў беларускія школьныя бібліятэкі даслалі спіс кніг 33-х аўтараў ліквідаванага “Саюза беларускіх пісьменнікаў”, якія трэба выключыць са звароту. Сітуацыю камэнтуе сябра ліквідаванага Саюзу беларускіх пісьменнікаў Сяргей Дубавец.

– Гэта не дакумент. Не сказана, што гэта і для чаго. Там проста называюцца прозвішчы людзей, насупраць якіх стаіць «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Лёгкая правакацыя, з мэтай узбудзіць пачуццё пакрыўджанасці беларускамоўных, беларускакультурных людзей. Кніг большасці гэтых аўтараў у школьных бібліятэках няма. Афіцыйна закупы кніг гэтых аўтараў не праводзіліся. Ведаю, некаторыя бібліятэкі, меў прэзентацыі ў школах, у бібліятэках. Але інфармацыі пра тое, што кнігі ізымаюцца, у мяне няма.
Вядома, што Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі паводле тэлефонных запытаў адвяргае інфармацыю пра рассылку спісу беларускай літаратуры да выняцця па бібліятэках Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя