Зміцер Фурманаў: Пакуль існуе гэты рэжым, барацьба будзе працягвацца



У нашай студыі –  гарадзенец Зміцер Фурманаў, былы палітвязень. Ён быў сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. 29 траўня 2020 году быў затрыманы на пікеце Ціханоўскай у Гародні, асуджаны да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. 

РР: На тваю думку, ці не зацягнуўся канфлікт паміж афіцыйнымі ўладамі і беларускім грамадствам? Ён цягнецца з 2020 года, але і раней было шмат нязгодных людзей. Як ты гэта зараз успрымаеш?

Зміцер Фурманаў: Палітыкай мусіць цікавіцца любы грамадзянін краіны.  І калі не цікавіцца палітыкай, то, як кажуць, палітыка зацікавіцца табой. У нас гэта якраз і адбылося. І працягвае адбывацца, калі людзі нічога не робяць, а іх усё роўна ловяць і саджаюць у турму. Як толькі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, адразу пачаўся актыўны супраціў яму.  І зараз гэта працягваецца. Пакуль існуе гэты рэжым, барацьба будзе працягвацца. І цяжка сказаць, што будзе, калі падзе гэты рэжым. Барацьба, магчыма,  не спыніцца.

РР: Ці не здаецца табе, што на фоне вайны ва Украіне, крыху забыліся пра палітвязняў у Беларусі?

Зміцер Фурманаў: Ва ўсім свеце вектар увагі памяняўся. Многія пераключыліся на дапамогу ўцекачам з Украіны. Гэта зразумела. Усе разумеюць, пакуль існуе рэжым Пуціна, рэжым Лукашэнкі, будуць існаваць палітвязні. Нашы беларускія дабраахвотнікі – яны змагаюцца і з рэжымам Лукашэнкі таксама. Гэта частка барацьбы беларусаў за сваю незалежнасць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

Беларускае Радыё Рацыя