У Беларусі прайшоў фэст «Свята Сонца»



У Беларусі распачаўся фестывальны сезон. Адно з найбуйнейшых мерапрыемстваў лета – фэст «Свята Сонца» – прайшло на гэтых выходных. Традыцыйна падзея была прысвечаная Купаллю.

Фота: Volha Akulich

Наведвальнікаў чакалі інтэрактыўныя зоны, кірмаш майстроў-рамеснікаў, абрадавыя і забаўляльныя блокі. Важнай часткай імпрэзы стала фаер-шоў і канцэрт фолк- і фолк-рок-музыкі. Публіку сваім выступам падтрымалі гурты «Pawa», «Тутэйшая Шляхта», «Guda», «Aquamorta», «Бан-Жвірба», «Хмельны Вір» і «KaS».
Уражаннямі ад падзеі і пачатку фестывальнага сезону ў Беларуі сёлета падзяліўся вядучы «Свята Сонца» Лявон Казакоў:

– Па-першае трэба адзначыць, што фестывальны рух у Беларусі нягледзячы на пэўныя супярэчнасці ў апошнія гады, працягвае жыць, функцыянаваць, і пэўнай ступені развівацца. Відавочна, што людзі сумавалі па буйных open’er фестываляў. «Свята сонца» гэта выразна прадэманстраваў. Увогуле традыцыйна, «Свята сонца» – гэта своеасаблівы старт для цэлага шэрагу openʼer фестываляў ва ўсёй краіне.

Дарэчы, неўзабаве тамсама пройдзе і наступны фэст «Наш Грунвальд».

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя