Андрэй Шарэнда: больш за 10 дзён як згубілася жонка
Беларуская палітзняволеная Паліна Шарэнда – Панасюк недзе знікла пасля касацыі ў Гомельскім судзе.

Яе муж Андрэй Шарэнда пачаў «біць у званы», пішучы і тэлефануючы ў розныя інстанцыі:
– Мінула без пары дзён два тыдні, як яе этапавалі. Мы толькі ў гэты панядзелак-аўторак дакладна даведаліся аб гэтым. Натуральна пачалі шукаць, дзе яна знаходзіцца. Першае месца, куды мы патэлефанавалі – магілёўская турма, яе павінны былі скіраваць туды. Але сказалі, што яе там няма. І незразумела, ці будзе, ніякай інфармацыі не далі. Пазней мы тэлефанавалі ў гомельскую калонію – там адмовіліся даваць інфармацыю.
Андрэй Шарэнда далучыў да пошуку адваката і спадзяецца, што Паліна ў бліжэйшы час знойдзецца:
– Да справы пошуку Паліны ўжо далучаны адвакат, які займаецца гэтай справай. Ён падрыхтаваў афіцыйны зварот у так званы Дэпартамент Выканання Пакаранняў. Яны будуць разглядаць да тыдня гэтыя прашэнні, спадзяюся сапраўды цягам тыдня нейкая інфармацыя аб Паліне паступіць.
Грамадская актывістка з Берасця Паліна Шарэнда – Панасюк затрымана ў студзені 2021 года і асуджана да трох год зняволення па чатыром артыкулам Крымінальнага Кодэксу.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя