Вадзім Скібіцкі: Расейцам спатрэбіцца 3-4 тыдні для таго, каб вярнуць у Беларусь магутную ўдарную групу
Расейцам спатрэбіцца найменш 3-4 тыдні для таго, каб вярнуць у Беларусь магутную ўдарную групу, якая будзе здольная аднавіць наступ на паўночную мяжу Украіны. Пра гэта ў інтэрв’ю РБК-Украіна расказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

Пры гэтым ён адзначыў, што наступ з поўначы залежыць ад таго, наколькі супернік будзе паспяхова дзейнічаць на ўсходнім і паўднёвым напрамках.
„Асабліва на ўсходзе – наколькі хутка ён зможа выканаць тыя задачы, якія ставіць перад сабой. А бліжэйшая задача ворага – выхад на адміністрацыйныя межы Луганскай, а затым – Данецкай абласцей”, – дадаў Скібіцкі.
Як паведамлялася раней, Беларусь застаецца плацдармам для расейскіх войскаў. На яе тэрыторыі зараз знаходзіцца прыкладна 1,5 тысячы вайскоўцаў Расейскай Федэрацыі.
Таксама ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях, якія мяжуюць з Украінай, засяроджана да сямі беларускіх батальёнаў – што складае каля 3,5-4 тысяч салдат.
Array