Памёр вядомы спартовы журналіст Барыс Тасман
У Менску памёр вядомы спартовы журналіст і аналітык Барыс Тасман.

Яму было 67 год. Журналіст хварэў на анкалогію.
Доўгі час Барыс Тасман працаваў у “Прессболе”, пісаў пра пераважна пра лёгкую атлетыку і футбол, вёў штогадовую статыстыку дасягненняў беларускіх спартоўцаў і даваў аналітычныя агляды. Яго артыкулы вылучаліся грунтоўнасцю і глыбокім аналізам.
Таксама супрацаваў з “Трыбунай”, “Белгазетаю”, “Беларускім часам”, іншымі выданнямі.
Светлая памяць…