Украіна часова адмаўляецца ад крокаў па ўступленні ў НАТА
Намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Ігар Жоўква заявіў, што Украіна часова адмаўляецца ад крокаў па ўступленні ў НАТА. Пра гэта ішла размова ў яго інтэрв’ю FT.

На саміце ў Мадрыдзе НАТА трэба будзе прыняць новую версію кіруючага дакумента – стратэгічнай канцэпцыі. Папярэдняя рэдакцыя абавязвае Паўночнаатлантычны альянс развіваць партнёрства з Украінай. У новай рэдакцыі НАТА павінна пацвердзіць гэтае партнёрства.
Украіна таксама хоча, каб любыя згадкі пра Расею як пра партнёра былі выключаныя са стратэгічнай канцэпцыі. У апошняй версіі гаворыцца, што НАТА імкнецца да «сапраўднага стратэгічнага партнёрства» з Расеяй і лічыць супрацоўніцтва паміж НАТА і Расеяй стратэгічна важным.
Жоўква прызнаўся, што чакаў, што любыя спасылкі на Расею будуць выдаленыя. Але некаторыя краіны хочуць пакінуць шлях для дыялогу. Паводле яго слоў, важна, каб вайна ва Украіне была апісана ў дакуменце.
«Калі натаўцы не раскрыюць рэальную сітуацыю таго, што адбываецца ў Еўропе, ва Украіне, то гэты дакумент будзе іншым дакументам, абсалютна неактуальным», – дадаў Жоўква.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўпэўнены, што калі б Украіна была сябрам Альянсу, то бітва за яе незалежнасць усё роўна б адбылася.
Фота: ua.depositphotos.com
Array