Падлетка, у якога страляў экс-кіраўнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын, выпісалі з лякарні



Хлопец не ў СІЗА, але следства працягваецца.

Кадры здарэння

Паводле інфармацыі „НН”, 16-гадовага падлетка, якому экс-кіраўнік ГУБАЗіКу Андрэй Паршын прастрэліў нагу, выпісалі з лякарні.

Нагадаем, 21 чэрвеня ў «Каскадзе» адбылася стральба. Відавочцы паведамлялі, што ля свайго дома Паршын паспрабаваў разагнаць некалькіх падлеткаў, пачалася бойка, ён апынуўся на зямлі, а пасля стрэліў 16-гадоваму хлопцу ў нагу. Яго павезла хуткая.

Праўладны тэлеграм-канал пацвердзіў, што да стральбы датычны Андрэй Паршын. Там ва ўсім абвінавацілі падлеткаў, якія напалі на былога кіраўніка ГУБАЗіКу.