Пад Барысавым пройдуць вучэнні ў тым ліку па затрыманні дыверсійных груп



27 чэрвеня ў Беларусі пройдуць тактыка-спецыяльныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару – паведамляе прэс-служба МНС. Агулам плануецца задзейнічаць 11 пляцовак у Барысаўскім раёне. Акрамя МНС, сярод удзельнікаў заяўлены супрацоўнікі АМАП, СОБР, ДАІ.

Яны будуць адпрацоўваць: затрыманне дыверсійнай групы супрацоўнікамі АМАП, анты-тэрарыстычную аперацыю супрацоўнікамі СОБР, спыненне спробы незаконных дзеянняў узброеных асоб, вызваленне закладнікаў, таксама запланаваная імітацыя падрыву нафтабазы варожым беспілотнікам, ды іншае.