Грузінскі палітык: Пуцін праз Лукашэнку шантажуе Грузію
У непрызнаную Рэспубліку Абхазію на перамовы з яе кіраўніком па загадзе Аляксандра Лукашэнкі прылятаў спецыяльны прадстаўнік Лукашэнкі – Віктар Шэйман. Тут адбылася сустрэча з кіраўніком рэспублікі Асланам Бжанія ў прысутнасці кіраўніка МЗС краіны Інала Ардзінбы.

Сваю рэакцыю на гэту сустрэчу выказвае адзін з кіраўнікоў грузінскай партыі „Лело” Гено Тэбідзе:
-Я думаю, што выразна відаць, што зараз Лукашэнка з Пуціным пачалі ўжо новую гульню, каб застрашыць Грузію. Шантажаваць яе такімі перамовамі. Зараз у нас у першую чаргу стаіць кандыдацтва Грузіі ў Еўразвяз, і яны хочуць перашкодзіць гэтаму.
Гено Тэбідзе лічыць, што перамовы з Абхазіяй – гэта ўцягванне гэтай тэрыторыі і Грузіі ў «чорную дзірку»:
-Мы мусім пайсці проста ў цывілізацыю, а не ў “чорную дзірку”. “Чорная дзірка” – гэта Пуцін і тая ўлада – дыктатура, якая нічога добрага людзям ў ХХІ стагоддзі прынесці не можа. Мы бачым кожны дзень, што яны робяць ва Украіне і краінах-суседках.
Рэспубліка Абхазія, а паводле Грузіі – Абхазская Аўтаномная Рэспубліка, прызнаная толькі пяццю краінамі, сярод якіх Расея і Сірыя, а амаль усё сусветнае грамадства разглядае яе як частку Грузіі. Гэту тэрыторыю пасля вайны 1993 года пакінула большая частка насельніцтва – амаль 200 тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Array