Менчука затрымалі за слуханне антырасейскіх песень



У Менску затрымалі 41-гадовага Арцёма Панявежскага, паведамляюць праваабаронцы. 

Арцём Панявежскі, фота з сацсетак

На праўладных тэлеграм-каналах з’явілася „пакаяльнае” відэа з мужчынам, што слухаў у двары дома песні, у якіх нібыта быў заклік забіваць расейскіх салдатаў. Па словах сілавікоў, на менчука могуць пачаць крымінальную справу паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы).

Таксама па апошняй інфармацыі ў Гародні затрымалі мясцовага актывіста Дзмітрыя Бандарчука.

Мужчына вядомы па супрацы з ініцыятывай «Гавары праўду».

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбук намеснік старшыні партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

Беларускае Радыё Рацыя