Алег Жданаў: Спецслужбы РФ могуць рыхтаваць тэракты ў Лідзе



Па дадзеных украінскай выведкі, расейскія спецслужбы могуць рыхтаваць серыю тэрарыстычных актаў у Лідзе. Па не пацверджанай на дадзены момант інфармацыі, у памежным з Літвою беларускім горадзе аб’ектамі тэрактаў могуць стаць – жылыя дамы. Што павінна справакаваць узброены канфлікт паміж Беларуссю і Літвой.

Такую інфармацыю распавёў на сваім ютуб-канале ўкраінскі ваенны эксперт – Алег Жданаў:

– Расейскія спецслужбы плануюць серыю тэрарыстычных актаў з вялікімі чалавечымі ахвярамі ў горадзе Ліда, каб пасля абвінаваціць Літву ў нападзенні на Беларусь. Будзе ўзарвана некалькі дамоў з людзьмі, не прамысловых аб’ектаў. Гэта будзе нагодай для таго, каб Беларусь заявіла рашучы пратэст NATO і абвінавацілі NATO у правакацыях супраць Беларусі. Такая інфармацыя ёсць, але на жаль пацвердзіць ці абвергнуць на сённяшні дзень нельга.

Ліда – горад з насельніцтвам у 100 тысяч чалавек, буйны транспартны вузел і прамысловы цэнтр на захадзе Беларусі. У Лідскім вайсковым гарнізоне размешчаныя буйныя часткі памежнай службы і штурмавая авіябаза, якая з пачатку расейскага ўварвання ва Украіну прадастаўляла свой аэрадром для расейскіх штурмавікоў. Ад Ліды да мяжы з Літвою – 35 кіламетраў.

Беларускае Радыё Рацыя

Array