Чаму ўкраінцы не знішчаюць самалёты РФ над Беларуссю?
Украінцы не спрабуюць знішчаць расейскія самалёты, якія наносяць ракетныя ўдары з паветранай прасторы Беларусі. Чаму так адбываецца?

Тлумачыць кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:
– Чаму гэта адбываецца? Ну, відавочна не таму, што Кіеў баіцца нейкай жорсткай рэакцыі афіцыйнага Менску, бо калі б украінцы сапраўды баяліся беларускага ўварвання зараз, то яны б не трымалі на мяжы з Беларуссю толькі 3% свайго войска. Значыць, у Кіева ёсць нейкая цікавасць да таго, каб захаваць нейкі ўзровень камунікацый з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Якія матывы? Можна толькі здагадвацца.
Днямі расейская далёкая авіяцыя дэманстратыўна здзейсніла ракетныя ўдары па цывільнай інфраструктуры Украіны з паветранай прасторы Беларусі, хаця тэхнічныя характарыстыкі ракет дазваляюць атакаваць імі з тэрыторыі самой Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array