Колькасць экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў расце кожны дзень, і выглядае, што ім няма канца
У судзе Ленінскага раёна Берасця адбыліся судовыя пасяджэнні аб прызнанні “экстрэмісцкімі матэрыяламі” адразу некалькіх інтэрнэт-рэсурсаў.

Дакладней, сайта платформы “Новая Беларусь” (www.newbel.info), YouTube-канала “Новая Беларусь — Рэформы для людзей”, а таксама тэлеграм-канала з назвай “Брэст Live”.
Апошні рэсурс цікавы тым, што прыблізна год таму ён з’явіўся замест тэлеграм-канала незалежнага берасцейскага інтэрнэт-часопіса “Бінокль”.