Мікалая Дзядка пераводзяць на турэмны рэжым
У судзе Горацкага раёна разглядзелі справу „аб пераводзе Мікалая Дзядка ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму”. Суддзя Станіслаў Ляшэнка пастанавіў перавесці Мікалая на турэмны рэжым тэрмінам на 2 гады і 10 месяцаў, паведамляе „Вясна”.

Паведамляецца, што, нягледзячы на рашэнне суда, палітвязень у добрым настроі, а гэтыя навіны не сталі для яго нечаканасцю. Нагадаю, блогера і анархіста ў канцы сакавіка змясцілі ў ПКТ на чатыры месяцы за адмову хадзіць на працу на знак пратэсту. З 15 па 24 красавіка палітвязня ўтрымлівалі ў ШІЗА па двух пратаколах.
Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.