Міністр абароны Латвіі расказаў аб магчымай пагрозе з боку Беларусі
У Латвіі не выключаюць, што ў адносінах да краіны можа быць агрэсія з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта на саміце НАТА ў Мадрыдзе заявіў віцэ-прэм’ер, міністр абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.

– Беларусь фактычна ўцягнутая ў вайну. Яна вядзе вайну супраць Украіны ў тым сэнсе, што з тэрыторыі Беларусі робяцца стрэлы ў яе бок, — заявіў Артыс Пабрыкс. – Так, беларускія войскі не ўдзельнічаюць у вайне напрамую. Але Беларусь зараз саюзнік Расеі, а яна з’яўляецца агрэсарам. Зыходзячы з гэтага пункту гледжання, Лукашэнка і яго ўрад не павінны моцна спадзявацца, што будзем мякка глядзець на іх рэжым.
Пабрыкс дапускае, што з тэрыторыі Беларусі можа быць агрэсія і ў адносінах да Латвіі. Пры гэтым ён расказаў, што не можа гаварыць аб магчымых ваенных сцэнарах Расеі адносна Беларусі. Аднак падкрэсліў, што да любых з іх Латвія гатова.
Беларускае Радыё Рацыя
Array