У Менску затрымалі блогера Аляксандра Гурніка



У Беларусі фактычна не абыходзіцца без дня без палітычных затрыманняў.

У Менску сілавікі затрымалі блогера Аляксандра Гурніка, разбіўшы для гэтага вакно яго кватэры. Як паказана ў апублікаваным праўладным тэлегарм-каналам відэа, міліцыя грукала ў дзверы Гурніка кувалдай. Адкрыць яе такім чынам не атрымалася і сілавікі залезлі ў кватэру праз вакно.

Аляксандр Гурнік — аўтар блога “Беларусь у вакне”. На яго TikTok-акаўнт падпісаны 431 чалавек. У роліках ён гумарыстычна каментуе беларускія навіны, піша mediazona_by.