NATO: Беларусь павінна спыніць саўдзел у вайне
Краіны NATO заяўляюць, што Беларусь павінна спыніць свой саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны. Пра гэта гаворыцца ў камюніке блока, апублікаваным па выніках саміту ў Мадрыдзе.

Удзельнікі выступілі з асуджэннем расейскай агрэсіі і заявілі, што яна „сур’ёзна падрывае міжнародную бяспеку і стабільнасць”.
29 чэрвеня лідары дзяржаў і ўрадаў NATO зацвердзілі новую Стратэгічную канцэпцыю. Расея названа ў ёй найбольш значнай і прамой пагрозай бяспецы саюзнікаў, міру і стабільнасці ў Еўраатлантычным рэгіёне.
Блок таксама заявіў аб жыццёвай неабходнасці моцнай і незалежнай Украіны для стабільнасці еўраатлантычнай прасторы. Генеральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнберг заявіў, што НАТА будзе пастаўляць ваенную і фінансавую дапамогу Украіне так доўга, як спатрэбіцца, і ў доўгатэрміновай перспектыве забяспечыць пераход ВСУ з савецкага на натаўскую зброю.
Array