Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда назваў Беларусь „расейскай ваеннай акругай”



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда назваў Беларусь „расейскай ваеннай акругай”.

Фота: wyborcza.pl

Пра гэта ён заявіў сёння раніцай перад пачаткам другога дня саміту NATO ў Мадрыдзе, адказваючы на ​​пытанне, ці адчуваюць Польшча і дзяржавы Балтыі пагрозу з боку Аляксандра Лукашэнкі. Анджэй Дуда адзначыў пастаянную прысутнасць расейскіх войскаў у Беларусі. На яго думку, Беларусь у ваенных адносінах нельга разглядаць асобна ад Расеі.

„На жаль, Беларусь стала як бы яшчэ адной ваеннай акругай Расеі, ці часткай Заходняй ваеннай акругі Расеі…”, – сказаў ён. Дуда дадаў, што рашэнні саміту НАТА адлюстроўваюць гэтую сітуацыю і пагрозы, яны накіраваны на ўзмацненне бяспекі краін альянсу.

Прэзідэнт Польшчы таксама адзначыў, што ён не лічыць верагодным адкрыты ўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны.

Array