У Гомельскай вобласці ў ваенкаматы масава выклікаюць ваеннаабавязаных



З 22 чэрвеня ў Гомельскай вобласці абвясцілі мабілізацыйныя вучэнні. Масава позвы ў ваенкаматы сталі дасылаць апошнія тры-чатыры дні. Жыхары Гомельшчыны збянтэжаныя і напалоханыя.

Паведамленні аб уручэнні позваў прыходзяць з усёй Гомельскай вобласці: Светлагорск, Рэчыца, Мазыр, Жлобін, Ельск, Хойнікі і гэтак далей.

Уручаюць позвы нават тым, хто не служыў.

Зрэшты, пакуль ва ўсіх, хто прыйшоў у ваенкаматы па позвах, праверылі дакументы, удакладнілі такую-сякую інфармацыю ды праз некалькі гадзін усіх адпусцілі.

novychas.online