У выніку ракетнага ўдару па Адэскай вобласці загінулі 19 чалавек (абноўлена)



У выніку начнога ракетнага ўдару самалётамі стратэгічнай авіяцыі Ту-22 па кірунку Чорнага мора па Белгарад-Днястроўскім раёне Адэскай вобласці трыма ракетамі Х-22 пашкоджаны шматкватэрны дом і дзве базы адпачынку.

На раніцу вядома пра 19 загінулых, з іх 1 дзіця. Параненыя 38 чалавек, сярод якіх чацвёра дзяцей і цяжарная жанчына. Выратаваныя з-пад завалаў 8 чалавек, з іх 3 дзяцей.

Array