Канцэрт у падтрымку ўкраінскіх уцекачоў
Беларускія музыкі працягваюць ахвяраваць частку сваіх заробкаў уцекачам. Чарговы прыклад таму – канцэрт, які адбудзецца 16-га ліпеня ў Варшаве. На сцэну выйдуць польскія і беларускія артысты: „The Roadkillz” і „The Bourbon Man” адпаведна.

Чаму цяпер дапамагаць украінцам асабліва важна, тлумачыць „The Bourbon Man”.
– Дзякуючы маёй адукацыі, я магу адказаць, тое, што мы бачым ва Украіне, гэта гуманітарная катастрофа. Любые ваенныя дзеянні, на якіх гінуць людзі, знішчаецца маёмасць людзей і парушаюцца іх асноўныя правы, гэта гуманітарная катастрофа. Асноўныя правы чалавека – гэта права на жыццё, права на бяспеку, права на маёмасць.
Імпрэза адбудзецца ў клубе „2KOŁA”. Пачатак – у 20:00, дзверы адчыняцца ў 19.00.
Кошт квіткоў — 20 zł.
Радыё “Рацыя” – інфармацыйны парнёр мерапрыемства.
Таксама падтрымку дабрачыннай актыўнасці аказвае міжнароднае братэрства „Bearded Villains”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя