Традыцыйны Фэст у Будславе: «На Беларусі Бог жыве!»
Увечары 1 ліпеня, у першы дзень Будслаўскага фэсту, у Нацыянальным санктуарыі адбылася святая Імша для пілігрымаў. Ля сценаў зноў адкрытага пасля рамонту Будслаўскага касцёлу значэнне ўрачыстасці адзначыў Арцыбіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі:
– Ад вякоў, ад 5 стагоддзяў, народ тут, перад Маці Божай Будслаўскай просіць, каб яна нас сцерагла. Тое, што мы сёння бярэм удзел у гэтай святой імшы – доказ таго, што нашыя продкі і мы слухаем Ісуса. Ні хваробы, ні іншыя ліхалецці не забароняць нам прыйсці сюды.
Паводле падлікаў арганізатараў традыцыйнай ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай, найменш 20 арганізаваных пілігрымак прыбылі сёлета на Будслаўскі фэст. У іх узялі ўдзел больш за 1 700 асобаў.
Трансляцыя Будслаўскага фэсту даступная ў сеціве Інтэрнэт: https://www.youtube.com/watch?v=wwb2zay2Xjs
Фотааўтара і catholic.by:






