Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Музычны калектыў „Добрывада”



Напрыканцы 60-тых гадоў мінулага стагоддзя ў вёсцы Дабрывада, што ў гміне Кляшчэлі на Гайнашчыне ўзнік жаночы спеўны калектыў. Дзякуючы ім можам сёння паслухаць народныя песні, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

Дзякуючы ім таксама можам пазнаёміцца з мясцовымі народнымі традыцыямі і сямейнымі абрадамі. Калісьці было іх каля дзясятка. Сёння ў вакальным калектыве « Дабрывада» засталіся Валянціна Клімовіч і Ніна Яўдасюк. Яны ў бліжэйшай перадачы « З Падляшша родам» распавядуць пра сваю любоў да спеву і мясцовых традыцый ды пра гісторыю свайго калектыву «Добрыводы».

-Дабрывадскія народныя песні ў большасці сумныя. Не такія вясёлыя, як сяпяваюць у іншых мясцовасцях. Ёсць і вясёлыя, аднак іх няшмат. У большасці ўсё ж такі сумныя песні. «Соловейчык маленькій»- гэта даўняя, даўняя песня. Яна вельмі кранальная…

За гэтыя песні мы на конкурсах займалі ўсё першыя месцы. Яна запісаныя зараз у дабрывадскім спеўніку. Яны захаваліся дзякуючы захадам Сцяпана Копы, які адведваў Падляшскія вёскі і запісваў народныя, мясцовыя старынныя песні. А наш калектыў пачаў існаваць у канцы 60-тых гадоў дзякуючы дзеянням Янкі Крупы з „Лявоніхі» і Міхала Вішэнкі.

На сустрэчу з Валянцінай Клімовіч і Нінай Яўдасюк з вакальнага калектыву « Добрывада» – Анна Шайкоўская запрашае ўжо ў бліжэйшую нядзелю ў перадачы «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі». Прэм’ера а 12.05 паводле польскага часу.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток