За чэрвень у Беларусі адбылося 46 лясных пажараў



За чэрвень у Беларусі адбылося 46 лясных пажараў і 148 узгаранняў у экасістэмах. Ратавальнікі адзначаюць, што гэта адносна невялікія паказчыкі і дасягнутыя яны дзякуючы забаронам і абмежаванням на наведванне лясоў.

Пад асаблівай увагай знаходзіцца тарфяністая мясцовасць, бо калі пачынае гарэць гэты прыродны рэсурс, то ліквідаваць яго надзвычай складана, – адзначае ратавальнік Ігар Кавалёў:

– Калі ён пачынае гарэць, тушыць яго вельмі складана, надзвычай непрыемна, таму што гэты прыродны матэрыял, ён гарыць у глыбіні пакладу, ён гарыць без доступа кісларода і дзеля таго, каб патушыць торф на адзін кубічны метр торфа неабходна мінімум дзесяць кубічных метраў вады – гэта велізарныя работы, гэта вельмі складаныя работы, таму прыродныя пажары – вельмі сур’ёзныя бедства.

На сённяшні дзень у сямідзесяці адным раёне краіны дзейнічае часовая забарона на наведванне лясоў. На асаблівым кантролі памежныя з Украінай раёны.

Беларускае Радыё Рацыя