МЗС Польшчы не раіць ездзіць у Беларусь
У Міністэрстве замежных спраў Польшчы пракамэнтавалі ўвядзенне Беларуссю бязвізавага ўезду ў краіну для грамадзян Польшчы з 1 ліпеня. «Раім быць вельмі асцярожнымі і пазбягаць паездак у Беларусь», — заявіў у Львове намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі.
Міністр падкрэсліў, што з тэрыторыі Беларусі працягваюцца напады на Украіну: «Калі нехта пабывае на тэрыторыі краіны, якая ставіцца да Польшчы як да ворага, то павінен усведамляць рызыку. У Беларусі зараз каля тысячы палітвязняў. Мы не забываем пра іх і працягваем намаганні з мэтай іх вызвалення. Міжнародны ціск трэба аказваць, як на Расею, так і на Беларусь».
Раней Беларусь дазволіла грамадзянам Польшчы бязвізавы ўезд у краіну з 1 ліпеня. Рашэнне аб гэтым прыняў Лукашэнка, як адзначаецца, «для падтрымання добрасуседзкіх адносінаў». Магчымасць палякам прыехаць у Беларусь без афармлення візы будзе дзейнічаць да 31 снежня ўключна.
Array