Еўракамісія плануе дазволіць транзіт у Калінінград
Еўракамісія плануе дазволіць Расеі ўвозіць у Калінінград тавары, якія трапілі пад санкцыі, але толькі ў аб’ёмах, параўнальных з пастаўкамі да яе ўварвання ва Украіну.

Пра гэта паведамляе Der Spiegel са спасылкай на крыніцы ў Еўракамісіі. Прынятае рашэнне дасць магчымасць прадухіліць магчымы экспарт расейскай прадукцыі праз порт Калінінграду. Дакладны аб’ём тавараў, дазволеных да транзіту, будзе вызначацца паводле літоўскіх мытных дакументаў. Паводле выдання, на гэтым рашэнні настойвае Нямеччына, бо нямецкія жаўнеры дыслацыруюцца ў Літве і могуць быць уцягнутыя ў магчымы канфлікт.
Калінінградская вобласць — расейскі эксклаў, які мяжуе з Літвой і Польшчай. Літва забараніла транзіт расейскіх будаўнічых матэрыялаў і металу пасля ўступлення 17 чэрвеня санкцый Еўразвязу, якія прадугледжваюць забарону на іх сухапутныя пастаўкі.
Array