Сёння над журналісткай Кацярынай Андрэевай пачнецца новы суд
Сёння над журналісткай Кацярынай Андрэевай пачнецца новы суд.

Кацярына была затрыманая за стрым, падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Яе асудзілі да 2 гадоў зняволення. Свой тэрмін Кацярына Андрэева адбывала ў папраўчай калоніі № 4 у Гомлі, ён мусіў завяршыцца 5 верасня 2022 года. Але 10 лютага Кацярыну раптам этапавалі ў гомельскі СІЗА.
7 красавіка сям’і палітзняволенай стала вядома, што Кацярыне выставілі новае абвінавачванне.