Палітзняволенага Мікалая Дзядка перавялі ў гарадзенскую турму
Палітзняволенага Мікалая Дзядка перавялі ў гарадзенскую турму, – пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

У турме ён мусіць правесці 2 гады і 10 месяцаў. Такое рашэнне ў канцы чэрвеня прыняў суд Горацкага раёна. Праваабаронцы тады пісалі, што прысуд Мікалай сустрэў спакойна, быў у добрым гуморы.
Мікалай Дзядок — блогер і анархіст. Яго затрымалі ў лістападзе 2020 года. Пазней стала вядома, што пры затрыманні яго збівалі. Яго абвінавацілі па трох крымінальных артыкулах, у тым ліку ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У лістападзе 2021 года яго прысудзілі да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму. У зняволенні яго зноў судзілі і па выніку суда перавялі на боль жорсткі рэжым адбыцця пакарання.