Палітзняволенага Паўла Вінаградава этапавалі ў ваўкавыскую калонію



Палітзняволенага блогера і актывіста Паўла Вінаградава этапавалі ў папраўчую калонію № 11 у Ваўкавыску. Затрымалі Паўла ў снежні 2021 года ў ягоным доме ў Беразіно.

Яго абвінавацілі паводле 3-х артыкулаў: „Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”, „Паклёп на Лукашэнку” і „Распальванне варожасці”.

10 сакавіка 2022 году пачаўся закрыты суд над Вінаградавым, а ўжо 16 сакавіка яму вынеслі прысуд – 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

t.me/viasna96