Памёр зацяты праціўнік рэжыму Лукашэнкі граф Аляксандр Прушынскі



Памёр вядомы беларускі і польскі грамадскі актывіст граф Аляксандр Прушынскі. Яму было 88 гадоў. Ён памёр тры дні таму ў Менску, пра гэта паведамілі яго сваякі.

Аляксандр Прушынскі – сын вядомага польскага паэта і дыпламата Ксаверыя Прушынскага. Нарадзіўся на Гарадзеншчыне, але разам з сям’ёй эміграваў у Польшчу. Вярнуўся ў Беларусь толькі ў 1990-ыя гады. Быў супраціўнікам рэжыму Лукашэнкі, за што шмат разоў затрымліваўся і арыштоўваўся, засуджваўся да штрафаў за ўдзел у мітынгах.

У 2015 годзе хацеў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі яго кандыдатуры па фармальных прычынах. Пасля жніўня 2020 года рэгулярна выходзіў на акцыі пратэстаў.