Змітра і Насту Дашкевічаў пачнуць судзіць 11 ліпеня



Насце і Змітру інкрымінуюць ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (“Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”).

Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Пірожнікава.

Змітра затрымалі сёлета 23 красавіка пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, але не выпусцілі. Цяпер Зміцер утрымліваецца ў СІЗА на Валадарскага. У красавіку стала вядома, што і Насту Дашкевіч, якая на той момант была цяжарнай, падазраюць па гэтым ж артыкуле. 15 чэрвеня ў сям’і палітвязня нарадзіўся сын Данііл.

Крыніца: @viasna96