Герасімаў выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Порту
Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў прабіўся ў другі раўнд турніру серыі АТР Challenger Tour у партугальскім Порту з прызавым фондам 45 тысяч 700 еўра. У 1/16 фіналу беларус, які займае 144-е месца ў сусветным рэйтынгу, за дзве гадзіны адолеў у трохсэтавым паядынку бразільца Габрыэля Дэкампа, у якога 332-я пазіцыя ў рэйтынгу АТР, – 6:7 (3:7), 6:4, 6:1. У матчы за трапленне ў чвэрцьфінал Ягор Герасімаў сустрэнецца з 252-ім нумарам сусветнага рэйтынгу расійскім тэнісістам Яўгенам Данскім, які перамог у дзвюх партыях японца Ясутаку Уціяму – 7:5, 6:4. На „Уімблдоне” у матчы 1/4 фіналу адзіночнага разраду 3-я ракетка планеты серб Новак Джокавіч нанёс паразу 13-й ракетцы італьянцу Яніку Сінэру з лікам 5:7, 2:6, 6:3, 6:2, 6:2. Матч доўжыўся 3 гадзіны 39 хвілін.
„Лех” абыграў „Карабах” у 1-ым кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў
Прайшлі першыя матчы 1-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў. Познаньскі «Лех» выйграў на хатняй арэне ў азербайджанскага «Карабаха» з лікам 1:0. Мінімальнага поспеху палякі дасягнулі дзякуючы голу Мікаэля Ісхака на 41-й хвіліне. Шведскі форвард вызначыўся пасля перадачы Жоэля Перэйры. Сёння чэмпіён Беларусі салігорскі „Шахцёр” першым з беларускіх клубаў прыме старт у новым сезоне кантынентальных турніраў. Падначаленыя Сяргея Ташуева ў гасцявым паядынку 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў згуляюць са славенскім „Марыбарам” (пачатак у 21.15; прамая трансляцыя на тэлеканале „Беларусь 5”. Каб прабіцца ў групавы этап чэмпіёнскай Лігі, трэба пераадолець чатыры кваліфікацыйныя бар’еры.
Пунтус прызначаны галоўным трэнерам рагачоўскага „Макслайна”
Вядомы беларускі спецыяліст Юрый Пунтус прызначаны галоўным трэнерам рагачоўскага „Макслайна” з першай лігі. Пагадненне разлічана да канца сезона з магчымасцю падаўжэння пры выкананні пастаўленых задач, паведамляе прэс-служба клуба. Апошнім месцам працы Пунтуса было жодзінскае „Тарпеда”, якое ён пакінуў у ліпені мінулага года. На мінулым тыдні трэнер вывеў аматарскую каманду „Колас” у наступны раунд Кубка рэгіёнаў УЕФА. „Макслайн” займае шостае месца ў табліцы першай лігі.
Шрамчанка прызнаны лепшым іграком 13-га тура футбольнага
Антон Шрамчанка прызнаны лепшым гульцом 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У пераможным паядынку ў гасцях у магілёўскага „Дняпра” 29-гадовы паўабаронца „Мінска” аформіў хет-трык і аддаў адну галявую перадачу. У выніку яго каманда перамагла з лікам 4:2. Да гэтага ў сёлетнім першынстве Антон Шрамчанка забіў толькі адзін мяч. Таксама Шрамчанка стаў аўтарам самага прыгожага гола 13-га тура.
„Менчанку” ўзначаліў былы трэнер зборнай Расеі Сяргей Юркін
Валейбольны клуб „Мінчанка” прадставіў новага трэнера. Як паведамляе прэс-служба каманды, калектыў узначаліў расійскі спецыяліст Сяргей Юркін. Сам ён выступаў у „Паходні” з Новага Урэнгоя і ў „Грозным”. Як трэнер працаваў у „Грозным” і „Пратоне-Саратаве”. З 2018 па 2022 год быў трэнерам нацыянальнай зборнай Расіі, адкуль перайшоў на пасаду трэнера юніёрскай зборнай Расіі.
„Мяшкоў Берасце”, СКА, „Гомель” і „Машэка” згуляюць у аб’яднаным турніры Беларусі і Расеі
„Мяшкоў Берасце”, СКА, „Гомель” і „Машэка” згуляюць у аб’яднаным турніры Беларусі і Расеі. У аналагічным жаночым спаборніцтве прымуць удзел „Гомель” і БНТУ-БелАЗ. Пра гэта расказаў кіраўнік БФГ Уладзімір Канаплёў. „Гэта будзе асобны ад нашых чэмпіянатаў турнір. Матчы будуць праходзіць у тых вокнах, калі нашы клубы выступалі ў еўракубках, былі занятыя пад зборныя”, — зазначыў Канаплёў у эфіры „Спорт-Кадра”.
Беларускія штангісткі заваявалі два медалі ў першы дзень чэмпіянату Расеі па цяжкай атлетыцы
У Хабараўску стартаваў адкрыты чэмпіянат Расеі па цяжкай атлетыцы, удзел у якім прымаюць беларускія спартоўцы, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе НАК Беларусі. У першы дзень турніру былі разыграны сем камплектаў узнагарод. У вагавой катэгорыі да 55 кг у жанчын золата заваявала Юлія Гуліна, якая паказала ў двубор’і вынік 167 кг. Бронзавы медаль у катэгорыі да 64 кг дастаўся яшчэ адной беларусцы Дзіяне Майсеевіч. Вынік беларускі па суме рыўка і штуршка – 197 кг. У складзе беларускай каманды на турніры выступаюць 20 спартоўцаў.
Беларускае Радыё Рацыя