Вялікі Фінал Фестывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ у Саколі
Вашай увазе поўная праграма Вялікага Фіналу Фестывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ у Саколі!
Субота, 9 ліпеня, канцэрты на галоўнай сцэне ад 19:00
– Мясцовыя фальклорныя калектывы (Каліна, Трыяда, Крэсоўкі)
– ASTROŬNA
– Kriwi
– GUDA
Завяршаем забаву традыцыйным купальскім карагодам і патанцоўкай.
Выступы музыкаў будуць не адзіным цікавым пунктам фестывалю. Мы падрыхтавалі для вас майстар-класы, прэзентацыі і кулінарныя паказы. Прастора майстар-класаў і паказаў будзе працаваць у Цэнтры Мясцовага Прадукту ў Саколі (https://goo.gl/maps/fdmD9Kjnwzg1pEWk8) з 13.00.
14:00 Майстар-клас па вырабе лялькі «матанкі» з фондам «Яны – Гэта Мы»
15:00 Майстар-клас па маляванні ўзораў на тэкстылі з Міраславам Здрайкоўскім (можна прынесці свае майкі ці торбы)
15:00 Прэзентацыя «Беларускія традыцыйныя спевы» з Ірынай Мазюк
16:00 Майстар-клас па выплятанні “крайкі” з фондам «Яны – Гэта Мы»
16:00 Прэзентацыя Традыцыйнага беларускага строю з Кацярынай Ваданосавай
17:00 Майстар-клас купальскага спеву з гуртом GUDA.
18:00 Прыгатаванне купальскага крупніка і аповед пра традыцыйныя стравы, звязаныя з Купаллем ад Марыі Грыц.
На пляцоўцы фестывалю будзе працаваць фудкорт. Таксама пройдзе паказ традыцыйных вырабаў ад колаў сельскіх гаспадынь.
Найлепшы спосаб дабрацца да месца правядзення фіналу – прыватны транспарт.
Фестывальны паркінг размесціцца на футбольнай пляцоўцы ў Саколі.