Беларускі рэгі-гурт “Botanic Project” выправіўся ў тур па Польшчы



Беларускі рэгі-гурт “Botanic Project”, трэк якога стаў неафіцыйнам гімнам палка Кастуся Каліноўскага, накіраваўся ў тур па Польшчы.

Першыя два канцэрты ўжо адбыліся: яны прайшлі ў Кракаве і Катавіцы. Наперадзе – выступы ва Уроцлаве (7.07), Познані (13.07), Сопаце (15.07) і Варшаве (21.07). І гэта яшчэ не ўсе прыемнасці для прыхільнікаў рэгі.
Пра тое, як зарадзілася ідэя тура, прыгадваюць удзельнікі “Botanic Project” Кеша і Клім, якія цяпер знаходзяцца ў дарозе.

– Сустрэча з нашым новым бубначом, Сашам Казаковым, сыграла адмысловую ролю. Мы разам адыгралі канцэрт у Варшаве. Ужо пачалі паступаць нейкія прапановы з іншых гарадоў. Плюс у нас былі нейкія свае кантакты.

– Мы едзем са сваім гукам, са сваімі інструментамі – бубнамі і іншымі. І ў нас мэта акрамя афіцыйных канцэртаў, якія мы запланавалі ў 6 гарадах, якасна пастрытаваць, асабліва ў курортных мясцінах – у Сопаце, Гданьску.

Дарэчы, гімн палка Кастуся Каліноўскага “Вызваленне Украіны” хлопцы таксама будуць выконваць на ўсіх сваіх канцэртах.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя