Монаспектакль «Каліноўскі» ў Варшаве



9 ліпеня ў Беларускім Доме ў Варшаве беларускі акцёр Андрэй Корзан грае монаспектакль «Каліноўскі».

Дата: 9 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

«Каліноўскі» — гэта дзея ў 12-ці частках аб шляху ад нараджэння да смерці, спроба разабрацца ў асобе Кастуся Каліноўскага з дапамогай фізічнага тэатра і прыродных сродкаў (зямлі, галінак, агня і інш.)

Рэжысер і акцёр — Андрэй Корзан. Музыка — Эрык Арлоў-Шымкус.

Імпрэза ладзіцца ў межах Дзён беларускай культуры. Поўную праграму Дзён беларускай культуры вы можаце паглядзець па спасылцы.

Уваход вольны!