У Сянно затрымалі арт-мэнэджара Уладзіміра Булаўскага
Увечары 6 ліпеня ў Сянно затрымалі арт-мэнэджара і музыку Уладзіміра Булаўскага. Гэта адбылося перад канцэртам „Купальскае кола”, дзе Уладзімір павінен быў сыграць з гуртом „Гук”, паведамляе @by_culture.

За апошнія два гады Булаўскага арыштоўвалі тры разы. Апошні раз, у лютым гэтага года, яму прысудзілі 15 сутак арышту нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.